БЕЛ Ł РУС

Сотні карыстальнікаў аб’явілі байкот «Укантакце»

9.05.2012 / 23:26

Nashaniva.com

У адказ на словы стваральніка «Укантакце»: «67 гадоў таму Сталін адстаяў у Гітлера права рэпрэсаваць насельніцтва СССР». Да байкоту далучыўся баксёр-дэпутат Валуеў.

Стваральнік і ўладальнік сацыяльнай сеткі «Укантакце» Павел Дураў выклікаў хвалю абурэння ў расійскім інтэрнэце, калі пракаментаваў у сваім Твітары наступным чынам Дзень Перамогі: «Народ гуляе. Яшчэ б — 67 гадоў таму Сталін адстаяў у Гітлера права рэпрэсаваць насельніцтва СССР».

Дзясяткі іншых карыстальнікаў упадабалі яго фразу, аднак сотні — абурыліся і вырашылі байкатаваць сетку «Укантакце».
Яны размяшчаюць статусы з абразамі ў дачыненні Дурава. З вядомых асобаў «акцыю» падтрымаў пісьменнік і тэлевядучы Сяргей Мінаеў.

Да байкоту далучыўся і баксёр-дэпутат Мікалай Валуеў. Ён заявіў, што зачыняе сваю старонку Укантакце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула