Абама выступіў у абарону аднаполых шлюбаў
Ягоны праціўнік Міт Ромні і рэспубліканцы катэгарычна супраць.
Абама стаў першым дзейным прэзідэнтам ЗША, які ўхваліў аднаполыя шлюбы. На думку ліберала Абамы, варта легалізаваць заключэнне аднаполых шлюбаў. Але, як падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт у інтэрв'ю тэлеканалу ABC, гэтае пытанне павінна вырашацца на ўзроўні штатаў.
Яго магчымы супернік на прэзідэнцкіх выбарах ад рэспубліканцаў, кансерватар Міт Ромні заявіў раней, што застаецца праціўнікаў такіх афіцыйных саюзаў паміж людзьмі аднаго полу.
Раней у падтрымку аднаполых шлюбаў выказваліся віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і міністр адукацыі Арнэ Дункан.
Паводле звестак кансерватыўнай сацыялагічнай кампаніі Gallup, 50% амерыканцаў выказваюцца за легалізацыю аднаполых шлюбаў, а 48% выступаюць супраць. У апошнія дзесяцігоддзі ў ЗША стаўленне да геяў моцна змянілася. Гэтак, пры Абаму, напрыклад, адкрытым геям дазволілі служыць у арміі.
Паводле ацэнак даследчыкаў, з гомасэксуальнай арыентацыяй нараджаюцца 1—5% людской папуляцыі.