АНТ выразала з праграмы «Вячэрні Ургант» жарт пра Лукашэнку - відэа
У праграме «Вячэрні Ургант» на расійскім Першым канале вядучы Іван Ургант жартаваў з Лукашэнкі. Аднак гэтую частку праграмы выразалі з беларускага эфіру на тэлеканале АНТ. Ургант казаў, што першы афіцыйны візіт Уладзімір Пуцін зробіць у Беларусь, і яны ў праграме вырашылі адзначыць гэтую падзею з дапамогай студыйнага ноўтбука і ўпрыгожылі яго фатаздымкам Лукашэнкі.
«Мы ў нашай праграме спрабуем сумясціць усё самае несумяшчальнае. Так блізка Лукашэнка і Apple яшчэ ніколі не стаялі адзін каля аднаго. Тры разы камп’ютар не хацеў прымаць налепку, але мы ўсё ж выкарысталі сапраўдныя вадкія цьвікі», — пажартаваў Іван Ургант.
Кароценькі жарт пра Беларусь пачынаецца з 02:40 хвіліны і ідзе да 03:20.