БЕЛ Ł РУС

Палякам не дазволілі правесці пікеты ў Гродне

22.05.2012 / 15:33

КМ

Яны пратэстуюць супраць магчымага з’яўлення расійскамоўных класаў у польскай школе.

Як паведаміў член бацькоўскага камітэта сярэдняй школы №36 Мечыслаў Яскевіч, пікеты планаваліся на 22 мая. Ён разам з іншымі бацькамі школьнікаў падаў заяўкі ў гарвыканкам. Яны прапанавалі чатыры месцы для пікетаў. Але ім катэгарычна адмовілі. «І не прапанавалі іншых месцаў, калі ў тых нельга».

Яскевіч адзначыў, што бацькі будуць пратэставаць і надалей супраць расійскамоўных класаў у польскай школе. Мечыслаў звяртае ўвагу, што школа пабудавана на грошы польскага боку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула