БЕЛ Ł РУС

Кітайская журналістка паблытала сэкс-цацку з грыбом неўміручасці

21.06.2012 / 02:01

Відэа імгненна зрабілася хітом інтэрнэту.

Маладзенькая кітайская журналістка Е Юньфен паказала гледачам мясцовай праграмы цуда-грыб, які апынуўся заменнікам вагіны, хоць і незвычайным.

Дзяўчына зладзіла ўласнае расследаванне і з дапамогай аднаго з мясцовых жыхароў нават высветліла біялагічны від грыба. Як паведамляе партал Orange news, аўтар рэпартажу, апісваючы знойдзены цуда-грыб, распавяла гледачам, што на верхнім яго капялюшыку ёсць нейкая даволі шырокая адтуліна, злучаная з адтулінай меншага дыяметра ў ніжнім капялюшыку. «Грыб навобмацак вельмі мяккі, а калі яго трымаеш у руках, то быццам трымаеш кавалак плоці», — падзялілася ўражаннямі Юньфен.

Дзяўчына прыйшла да высновы, што ў яе ў руках разнавіднасць грыба лінчжы (лінгшы, рэйшы), які ў Кітаі называюць «грыбом неўміручасці». У традыцыйнай кітайскай медыцыне гэтаму грыбу нададзеная найвышэйшая катэгорыя з пункту гледжання шыраты дзеяння і адсутнасці пабочных эфектаў. Пратэіны ў ім ўтрымліваюць усе незаменныя і найбольш пашыраныя замяняльныя амінакіслоты і аміды. А тлушчы — у асноўным ненасычаныя тлушчавыя кіслоты. Гэты грыб багаты вітамінамі С і D і мінераламі — кальцыем, фосфарам, жалезам, сказана на сайце здароўя і амаладжэння Beautyway.

Сэкс-індустрыя ў Кітаі да канца XX стагоддзя была вельмі слаба развітая. Першы сэкс-шоп ў краіне быў адкрыты толькі ў 1993 годзе, паведамляе аўстрыйская газета Der Standart. Праўда,

цяпер у Кітаі больш за 200 тысяч крам з цацкамі для «ўцех», а дзяржава стала лідарам па экспарту сэкс-прыладаў, пры тым, што 70% прадукцыі ўсё ж такі застаецца на кітайскіх прылаўках.

Гледачы ТВ-роліка адразу вызначылі, што за дзіўны «грыб» знайшлі жыхары вёскі, а многія нават патэлефанавалі ў тэлекампанію, каб адукаваць яе супрацоўнікаў, піша Daily Mail.

Толькі за першую ноч пасля эфіру гэта відэа ў Кітаі набрала каля мільёна праглядаў, а ў каментарах пачалося абмеркаванне беззаганнасці юнай журналісткі.

Рэдакцыя канала на наступную раніцу патлумачыла кур’ёз даволі міла: «Наша журналістка яшчэ такая юная і нявінная».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула