БЕЛ Ł РУС

Касацыйную скаргу па справе журналіста Еўрарадыё разгледзяць 29 чэрвеня

27.06.2012 / 17:45

Разгляд скаргі прызначаны на 15.00. Нагадаем, што журналіста Паўла Свярдлова затрымалі ў мінулую пятніцу, каля 10-й гадзіны раніцы ля пад’езда яго дома. Ужо пасля абеду Свярдлова адвезлі ў суд, дзе журналісту прысудзілі 15 сутак арышту за лаянку ў публічным месцы. У той жа дзень ля офіса Еўрарадыё дзяжурыла некалькі спецаўтамабіляў, а людзі ў цывільным, якія прадставіліся вахцёрцы супрацоўнікамі міліцыі, цікавіліся іншым журналістам — Віталём Ругайнам.

Калектыў Еўрарадыё схіляецца да думкі, што арышт Свярдлова і ціск на іншых журналістаў можа быць звязаны з іх прафесійнай дзейнасцю і некаторымі публікацыямі. У прыватнасці, з матэрыялам аб паўтарэнні шляху Канавалава і Кавалёва ў метро з вялікай сумкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула