БЕЛ Ł РУС

Мінабароны пра відэа над Івянцом: Гэта фаташоп і мантаж

5.07.2012 / 11:15

«Даследуючы прадастаўленыя фота і відэаматэрыялы, эксперты выявілі грубую працу з ужываннем тэхналогій фотошопу і відэамантажу…».

Скандальнае відэа наконт палёту шведскіх пілотаў над Беларуссю з’яўляецца груба сфабрыкаванай правакацыяй, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Там адзначылі, што ў Міністэрстве абароны Беларусі праводзіцца праверка інфармацыі, размешчанай шэрагам інтэрнэт-крыніц, пра нібыта несанкцыянаваны палёт над тэрыторыяй Беларусі замежнага авіяцыйнага сродку. Фактаў, якія пацвярджаюць перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, няма.

«Даследуючы прадастаўленыя фота і відэаматэрыялы, эксперты выявілі грубую працу з ужываннем тэхналогій фотошопу і відэамантажу, што сведчыць аб відавочна правакацыйным характары ​​пададзенай інфармацыі», — падкрэслілі ў абаронным ведамстве.

За мінулыя суткі дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне праведзены кантроль палётаў больш за 1000 паветраных судоў. Органы кіравання паветраным рухам ажыццяўляюць пастаянны кантроль за паветранай прасторай Беларусі, падкрэсліваюць у Мінабароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула