Грамадства6565

З’явілася відэа дэсанту мядзведзікаў над Беларуссю

Але не над Мінскам, а над гарадком у Мінскай вобласці.

У інтэрнэце з’явілася відэа, якое пацвярджае заяву групы шведаў аб ажыццяўленні смелай акцыі салідарнасці з беларускімі дысідэнтамі.

На гэтым відэа выразна відаць самалёт. Ён кружляе над царквой і будынкам.
Яны пазнавальныя: гэта царква Святой Ефрасінні Полацкай у Івянцы і будынак на цэнтральнай плошчы гэтага мястэчка ў Валожынскім раёне.
Івянец знаходзіцца прыкладна за 120 км ад літоўскай мяжы, 50 км ад Мінска.
На відэа відаць, як з неба спускаюцца мядзведзікі на парашуціках. На пляцы ідуць людзі, па-ранішняму ціўкаюць птушкі. Здымалася відэа, найхутчэй што, з машыны. Пры канцы запісу гучыць ціхае «окей».
Выгляд самалёта супадае з тым, які з’явіўся на фотах у шведскай прэсе — якія, як сцвярджаецца, былі зробленыя напярэдадні вылету з-пад Каўнаса.

Другое відэа было зробленае з самалёта.

Жыхары Івянца масава пацвярджаюць, што бачылі самалёт і пакеты з мядзведзікамі.

Відэа выглядаюць праўдзівымі, аднак застаецца пытаннем, адкуль прылятаў самалёт: ці сапраўды з Літвы.

Сёння Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што ніякіх неапазнаных самалётаў у беларускай паветранай прасторы 4 ліпеня не з’яўлялася.

Большасць СМІ палічыла, што заявы шведаў былі піярам.

Калі пацвердзіцца, што шведы сапраўды праніклі ў паветраную прастору Беларусі, гэта будзе найбольшы скандал у СПА ад часоў палёту немца Матыяса Руста.
Ён прызямліўся на Краснай плошчы ў Маскве, што выклікала чараду адставак у савецкім вайсковым ведамстве.

Беларускія ўлады не раз заяўлялі, што надзейна закрываюць паветраную прастору на заходніх рубяжах Расіі.

У дзеяннях шведаў сапраўды была немалая рызыка. Яшчэ памятная гісторыя, як беларуская СПА збіла паветраны шар, што выпадкова заляцеў на беларускую тэрыторыю з Польшчы. Паветраплаўцы тады загінулі.

Нагадаем, што шведскія СМІ сцвярджаюць: група шведаў з рызыкай для жыцця правяла смелую акцыю ў падтрымку беларускага руху за свабоду.
Стакгольмскія выданні пішуць, што юнакі пайшлі далей за Матыяса Руста. Яны не проста абышлі беларускую супрацьпаветраную абарону на наступны дзень пасля параду Дня Незалежнасці, але і скінулі на ранішні Мінск 800 цацак. Да плюшавых мядзведзікаў былі прычэплены лозунгі ў падтрымку свабоды.
Шведы сцвярджаюць, што каля 5.00 ранку — няясна, стакгольмскага ці беларускага часу — скінулі цацкі ў раёне рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Пазней у сераду шведы распаўсюдзілі фоты, нібыта зробленыя ў часе акцыі іх сябрамі на месцы падзеі. Аднак ні на адным з іх не відаць Мінск.

Мэтай акцыі была падтрымка дэмакратычных працэсаў у Беларусі. Хто канкрэтна яе задумаў — не ўдакладняецца.

Зарэгістраваны ў Швецыі самалёт, як сцвярджаецца, вылецеў з тэрыторыі суседняй Літвы і без дазволу пранік у паветраную прастору Беларусі.
Стартаваў ён з аэрадрома ў Пачунах (Пачунай) каля Коўна. Шведы кажуць, што баяліся, каб самалёт не быў збіты беларускай СПА. Аднак некалькігадзінны палёт завяршыўся без здарэнняў.

«Не ведаю, ці засяклі нас радары.

Мы ляцелі на малой вышыні», — адзначае пілот.

Паводле інфармацыі газеты Aftonbladet, акцыя была арганізавана пры фінансавай падтрымцы рэкламнага агенцтва Studio Total. У мінулым гэта агенцтва мела дачыненне, у прыватнасці, да акцыі ў падтрымку правоў жанчын: яно выдала феміністкам грошы (100 тысяч крон), якія яны спалілі ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыі жанчын па заробках.

Першапачаткова шведы збіраліся скінуць на Мінск улёткі, але пасля спыніліся на цацках.

Ідэя акцыі шведам магла прыйсці пад уражаннем перформансу беларускай групы моладзі «Zмена».
У лютым былы палітвязень Павел Вінаградаў і ягоныя сябры арганізавалі «Мітынг цацак»: перад уваходам у Менскі гарвыканкам. Там былі змешчаны плюшавыя цацкі з надпісамі, звернутымі да беларускіх уладаў: у прыватнасці, «Дзе свабода слова?» і «Алехандра! Адпусці людзей». Апошні надпіс тычыўся палітвязняў. Улады тады жорстка пакаралі арганізатараў акцыі «Цацкі мітынгуэ»: усе яны атрымалі адміністрацыйныя тэрміны. Інфармацыя пра крэатыўную акцыю і рэакцыю на яе ўладаў прайшла ў сусветных СМІ. «У Мінску арыштавалі цацкі», пісалі газеты.

Варта адзначыць, што Швецыя паслядоўна падтрымліваюць рух нацыянальнага вызвалення ў Беларусі.
У прыватнасці, яны дапамагаюць адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат» і ЕГУ.

Газета Aftonbladet — адна з самых папулярных у Швецыі.

Выданне сцвярджае, што ведала пра падрыхтоўку акцыі загадзя.
«Нам падабаецца ідэя змагання з дыктатарамі з дапамогай гумару. Найгоршае для дыктатара — калі з яго смяююца», — сказалі шведы ў інтэрв’ю газеце перад вылетам. Яны прызнаваліся, што баяцца, бо самалёт могуць збіць або прымусова пасадзіць, а іх — затрымаць. Але «журналісты і дысідэнты ў гэтай краіне жывуць пры штодзённай рызыцы зняволення» і «мы хацелі, каб свет звярнуў увагу на гэтых людзей».

Імя пілота і ягонага спадарожніка не паведамляецца па ягонай просьбе, з меркаванняў бяспекі.

Каментары65

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць