БЕЛ Ł РУС

Сідорскі: Беларусь будзе здабываць нафту ў Азэрбайджане

30.03.2007 / 07:57

Nashaniva.com

— Нам былі прадастаўленыя — сказаў Сідорскі, — усе магчымасьці па выбары ўмоваў супрацоўніцтва.

Прэм’ер‑міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 29 сакавіка, у заканчэньні свайго візыту ў Азэрбайджан, паведаміў, што беларускія кампаніі будуць здабываць нафту ў Азэрбайджане.

— Нам былі прадастаўленыя — сказаў Сідорскі, — усе магчымасьці па выбары ўмоваў супрацоўніцтва.

Сідорскі сказаў, што Беларусь дапускае азэрбайджанскія нафтавыя кампаніі на свой рынак — яны будуць перапрацоўваць нафту на беларускіх прадпрыемствах, а нафтапрадукты будуць пастаўляцца на экспарт. Нафта будзе транспартавацца чыгункаю ў цыстэрнах.

Беларусь плянуе таксама адчыніць у Азэрбайджане зборачную вытворчасьць аўтамабіляў «МАЗ» — бакі плянуюць вырабляць да тысячы аўтамабіляў у год. Вытворчасьць трактароў МТЗ, якая зараз там адбываецца — хочуць давесьці ў 2008 годзе таксама да тысячы.

У пачатку траўня ў Азэрбайджане мае адбыцца нацыянальная выстава Беларусі.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула