БЕЛ Ł РУС

Медытацыя для офіса па-беларуску

18.07.2012 / 12:01

Начальнік падаецца вар’ятам, адпачынак адкладаецца, а мазгі ўжо ледзь трываюць — прыспеў час перарвацца на рэлаксацыю.

Блог этна-электроннага музычнага праекта Šuma прапануе супрацоўнікам офісаў аўдыё медытацыі па-беларуску.

«Сябры, у час напружанага лета, калі надвор’е хістаецца ад дажджу да спёкі, начальнік падаецца вар’ятам, адпачынак у чарговы раз адкладаецца на “паеду пазней”, а мазгі ўжо ледзь трываюць — гэта сігнал да таго, што прыспеў час перарвацца на рэлаксацыю, — пішуць аўтары ідэі. — Практыкуючы здаровы лад жыцця, мы з вялікай любоўю падрыхтавалі для вас першую ў гісторыі беларускай эзатэрычнай практыкі “беларускую медытацыю для офісу”. Забіраем вас у Космас! Šuma-медытацыя дапаможа вам перапыніцца на 10 хвілін, разняволіць цела і даць адпачынак мазгам. Сцягвайце, слухайце, медытуйце па-беларуску!»

Парада ад стваральнікаў:

Раім вам праслухоўваць трэк у якасных слухаўках, бо музыка для мэдытацыі ўтрымлівае белы шум і «зарад» на дабро і шчасьце:)

Падзякі:

Šuma вельмі ўдзячная рэдактару тэксту šuma-медытацыі Алесю Навіцкаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула