«Дапусцім, мяне сфатаграфавалі і напісалі: міністры напіліся» — фотафакт
Міністр спорту і турызму Алег Качан пракаментаваў паход у Лондане ў ювелірную краму.
- Ці бачылі ў інтэрнэце свае фатаграфіі Ігарам Заічкавым [1-ы віцэ-прэзідэнт НАК, памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму], Цяцерыным [капітан тэніснай зборнай] і Георгіем Катуліным [генеральным сакратаром НАК] каля ювелірнай крамы? Які каштоўныя металы там шукалі?
Злева направа: Качан, Катулін, Цяцерын, Заічкаў
Катулін і Цяцерын выходзяць з крамы. Дорага?
- Ніякія. Ну што тут сказаць? Папарацы тут хапае. Проста вярталіся з вяслярнага канала, заехалі ў адну з рэзідэнцый брытанскай каралевы.
Я ж не толькі міністр спорту, але і міністр турызму.
Ішлі, зацікавіліся, нагнуліся паглядзець, што на вітрынах ёсць, і з'ехалі.Міністры - такія ж простыя людзі, як і ўсе астатнія. Можна ў такім становішчы сфатаграфаваць чалавека, што потым нічога не дакажаш. Вось ідзе чалавек, яму стала дрэнна. Ён упаў. Або вось я, дапусцім, паваліўся на асфальце. А мяне сфатаграфавалі і напісалі: міністры напіліся. Ці сказалі: бамжы ляжаць. Можа ж і такое быць. Людзі трапляюць у розныя пікантныя сітуацыі. Тое ж самае тут.