БЕЛ Ł РУС

Хуліганам, якія збілі беларускіх актывістаў у Варшаве, пагражае да 3 гадоў

14.08.2012 / 15:03

Двум мужчынам, якіх раней затрымала паліцыя, выставілі абвінавачанне ў збіцці. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі», — сказаў прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк.

Нагадаем, 12 жніўня псеўдафанаты польскай «Легіі» збілі беларускіх эмігрантаў і журналістаў, якія збіраліся гуляць у футбол на арандаванай пляцоўцы. У панядзелак з’явілася інфармацыя пра затрыманне чатырох чалавек, якія ўдзельнічалі ў збіцці беларусаў.

Абвінавачванні атрымалі толькі двое з іх. Ці ўдзельнічалі ў бойцы іншыя, зараз высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула