БЕЛ Ł РУС

Чарговае ДТЗ з беларусамі ва Украіне

20.08.2012 / 10:43

Пацярпелі 5 чалавек.

Пяцёра грамадзян Беларусі пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ва Украіне. ДТЗ адбылося у 5.30 раніцы 19 жніўня ў раёне Галаванаўска Кіраваградскай вобласці на аўтадарозе Ульянаўка — Мікалаеў.

У выніку сутыкнення дзвюх легкавых аўтамабіляў адзін з іх загарэўся. Пажар быў ліквідаваны цягам паўгадзіны падраздзяленнем пажарна-выратавальнай службы раённага аддзялення МНС.

Пацярпелыя ў аварыі беларускія грамадзяне з траўмамі розных ступеняў цяжкасці былі шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.

Гэта не першае маштабнае ДТЗ з удзелам беларускіх грамадзян ва Украіне.

Так, 21 ліпеня ў Херсонскай вобласці на 105-м км аўтадарогі Сімферопаль — Херсон аўтобус з Беларусі сутыкнуўся ў лабавую з мікрааўтобусам і перакуліўся. У аварыі пацярпелі 43 грамадзяніны Беларусі, якія вярталіся з адпачынку ў Крыме.

11 жніўня ў Мікалаеўскай вобласці 38-гадовы жыхар Мінскай вобласці, кіроўца пасажырскага мікрааўтобуса Ford Transit, па невядомых прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трыма легкавымі аўтамабілямі. У ДТЗ пацярпелі трое беларусаў, пяцёра грамадзян Расіі і пяцёра ўкраінцаў. Атрымалі траўмы розных ступеняў цяжкасці 13 чалавек, з іх 8 дзяцей ад трох да чатырнаццаці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула