Усіх трох кандыдатак ад БХД не зарэгістравалі
Актывісткам аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Марыне Хоміч, Вользе Кавальковай і Надзеі Іюльскай 22 жніўня было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў.
Як паведамляе
«Мяркуючы па тым, як праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, як фарміраваліся ўчастковыя камісіі, выбары сёлета будуць яшчэ меней дэмакратычнымі і свабоднымі, чым у папярэднія гады», — пракаментаваў сітуацыю сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
У той жа час, адзначыў ён, пра рэальную стратэгію ўлад на выбарах трэба меркаваць усё ж па выніках разгляду скаргаў прэтэндэнтаў, якім акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты.