У Завоссе вярнуліся часы Міцкевіча
Суботні дзень 18 жніўня розніўся ад папярэдніх толькі тым, што нарэшце прыпыніліся дажджы і вярнулася на сваё месца лета.
Але для сядзібы ў Завоссі, дзе так добра памятаюць Міцкевічаў, тым цёплым жнівеньскім днём здарылася нечаканае — вёска пабачыла карціны са свайго мінулага жыцця. Дамы і кавалеры ў строях пачатку ХІХ стагоддзя
Такія карціны мог бачыць Адам Міцкевіч юнаком, калі тутэйшая шляхта, што жыла ў Наваградку, летам выбіралася на вёску і тут адпачывала.
Пасля абеду з дазволу дам кавалеры паскідалі фракі ды чапкі — і пачаліся гульні. Модныя ангельскія бадмінтон ды кракет чаргаваліся з немудрагелістымі, але такімі вясёлымі жмуркамі.
А на завяршэнне загучала гітара з віяланчэллю. Спевы
Перад ад’ездам расчулены пан дырэктар музея запрашаў прыехаць наступным разам і ўвогуле распачаць новую традыцыю менавіта тут, у Завоссі.