БЕЛ Ł РУС

Белстат: Сярэдні заробак у ліпені — 470 даляраў

23.08.2012 / 12:31

А колькі атрымалі Вы?

Налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў у студзені — ліпені 2012 года склаў Br3 млн. 358,3 тыс., паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У ліпені сярэдняя зарплата работнікаў дасягнула 3 млн. 925,9 тыс. рублёў (паводле сённяшняга курсу — 470 даляраў), яна павялічылася ў параўнанні з чэрвенем на 4,6%, або на 173,8 тыс. рублёў.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-ліпені 2012 года ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2011 года павялічылася на 10,5%, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2012 года — на 3,3%

Паводле аператыўных статыстычных даных, у ліпені 2012 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала Br4 млн. 362 тыс., на транспарце і ў сувязі — Br4 млн. 511,4 тыс., у будаўніцтве — Br4 млн. 664,8 тыс.

У адукацыі сярэдні заработак склаў 2 млн. 704,2 тыс. руб., у тым ліку настаўнікаў — 3 млн. 200,3 тыс. руб., прафесарска-выкладчыцкага складу — 4 млн. 352 тыс руб. У сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы ліпеньская сярэдняя зарплата складала 3 млн. 93,7 тыс. руб.

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг у ліпені склалася памерам 3 млн. 102,6 тыс., у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 3 млн. 184,8 тыс.

Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 5 млн. 290,2 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 3 млн. 107,2 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула