БЕЛ Ł РУС

У гродзенскім садку сабралася беларускамоўная група

30.08.2012 / 21:28

Пададзена дзевяць заявак, прыём працягваецца.

У дзіцячым садку № 45 па вуліцы Сухамбаева адчыніцца першая і адзіная ў горадзе беларускамоўная група, паведамляе «Вячэрні Гродна».

На дадзены момант ужо дзевяць бацькоў падалі заяву. Ініцыятары — самі бацькі, ухваліла ідэю і кіраўніцтва гарвыканкама.

Па словах арганізатара і прадстаўніка ад бацькоўскага камітэта Наталлі Кісель, першыя заняткі пачнуцца 3 верасня.

Размаўляць на беларускай мове з дзецьмі будуць не толькі выхавальнікі, але і нянечка. Адзін раз на тыдзень для дзяцей будзе арганізаваны “рускі” дзень. Набор працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула