Грамадства11

Працягваецца набор у беларускамоўныя класы і садок у Гродне

Інфармацыя, тэлефоны.

Паважаныя бацькі!

З кожным годам паступова павялічваецца колькасць крэатыўных беларусаў, якія хочуць вучыць сваіх дзяцей у школе і дзіцячым садку па-беларуску.

У мінулым навучальным годзе ў Гродне і раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці было створана 20 новых беларускіх класаў.

У юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа ў Ленінскім раёне Гродна ў дзіцячым садку № 45 па вул. Сухамбаева, 5 адбываецца набор у беларускую рознаўзроставую групу. На пачатак ліпеня, паводле звестак начальніка аддзела адукацыі і адной з ініцыятарак стварэння беларускай групы Наталлі Кісель, было 9 ахвотных бацькоў.

Калі вы хочаце каб вашыя дзеці ведалі нароўні з рускай і беларускую мову, вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу садка № 45.

Адначасова працягваецца падача заяваў у першыя і другія класы з беларускай мовай навучання. Базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ № 32 (Ленінскі раён), СШ № 34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання.

Выдатнае валоданне як мінімум дзяржаўнымі мовамі — гэта паказчык талерантнасці грамадства і еўрапейская норма для ўсіх дзяржаўных службоўцаў, а павага да роднай мовы — гэта павага і да сябе. Далучайцеся, калі ласка!

Сябры гарадзенскай абласной рады ГА «ТБМ імя Ф.Скарыны»

Гродна

Дзіцячы садок № 45

Адрас: вул. Сухамбаева, 5

Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон — 74-07-85.

Працоўны тэлефон выканаўцы абавязкаў начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-83 (Пахомава Алена Аляксандраўна).

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валяр’янавіч).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: (029) 889-18-53; (029) 337-85-74, e-mail[email protected] (Наталля Кісель).

СШ № 32 (Ленінскі раён)

Тэлефон сакратара школы: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна).

Завуч пачатковай школы № 32: (029) 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна).

E-mail: [email protected]

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65 (Аксана Сяргееўна).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна).

СШ № 34 (Кастрычніцкі раён)

Тэлефон сакратара школы: 56-73-13.

Завуч пачатковай школы № 34: 56-25-46 (Вітко Алена Антонаўна).

Е-маіl: [email protected]

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валяр’янавіч).

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66 (Аляксандра Уладзіміраўна).

Тэлефоны гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ: (029) 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), (029) 285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу5

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя4

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу5

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць