БЕЛ Ł РУС

«Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі!»

5.09.2012 / 11:57

КМ

5 верасня ў Мінску пройдзе «круглы стол» пад назвай «Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі! Стоп 411!».

411 — артыкул Крымінальнага кодэкса Беларусі, па якім у канцы жніўня асудзілі моладзевага лідара Змітра Дашкевіча. Па новым прысудзе палітвязень яшчэ год правядзе за кратамі. Тэрмін зняволення па папярэднім прысудзе заканчваўся сёлета ў снежні.

Чакаецца, што ўдзел у «круглым стале» прымуць палітыкі, праваабаронцы.

На гэтым тыдні Змітра Дашкевіча павінны былі этапаваць з Глыбокага ў Віцебск. Яго новы адрас:

210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2.

Артыкул 411 — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула