Грамадства2626

Дашкевіча хочуць згнаіць у турме: асудзілі яшчэ на 1 год

Па справе праходзілі 36 сведкаў: вязняў і ахоўнікаў.

Суд над лідарам «Маладога фронту» скончыўся. Пра гэта паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка. Па яе словах, Зміцер не прызнаў сябе вінаватым.

Ён адмовіўся даваць паказанні на працэсе.

З размоў з супрацоўнікамі калоніі Наста даведалася, што гэта ці не адзінкавы вападак, калі па такім артыкуле асуджаюць на максімальны тэрмін зняволення.

Дадатковы год пачнуць адлічваць ад сёння, а не са снежня, калі заканчваецца тэрмін зняволення па папярэднім прысудзе.

Па словах Насты Палажанкі, сваёй шматгадовай дзейнасцю Зміцер паказаў, што нічога не баіцца. І ва ўладаў няма ніякага метаду ўздзейнічаць на яго. Таму і ідуць на правакацыі, каб ізаляваць яго за кратамі.

***

У аўторак, 28 жніўня, а 10-й раніцы распачынаецца новы суд над палітвязнем, лідарам арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі) Змітром Дашкевічам.

Яго вінавацяць у непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы (ч. 1, арт. КК). Палітвязню могуць дадаць год турмы.

У аўторак, а 10-й раніцы ў яго будзе суд. Суд будзе закрыты, як яны кажуць, выязны — гэта калі суддзя выязджае на тэрыторыю калоніі. Вядома, што па справе ідзе каля 40 сведак. Гэта і міліцыянты, і зняволеныя.
«Не ведаю, ці ёсць хоць адзін сведка з боку Змітра, — кажа Палажанка. — Хутчэй за ўсё няма, бо ён жа адмовіўся ад абароны, бо лічыць гэты працэс цалкам незаконным і штучным. І вядома, што ўжо ў начны час пасля суда яго чакае этап у Віцебск. Мы з адвакатам прыедзем да калёніі, каб даведацца пра вынік і падтрымаць Зьмітра, але невядома, ці што даведаемся».

Старшыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч асуджаны паводле абвінавачання ў хуліганстве на 2 гады зняволення.
Нібыта ахвяры хуліганства тады так і не паказаліся ў судзе, але адвакат раскапаў пра іх, што ў свае 30 гадоў яны нідзе не працавалі.
У Глыбоцкай калоніі на палітвязня завялі новую справу паводле артыкулу аб непадпарадкаванні, яму пагражае падаўжэнне тэрміну яшчэ на год. У савецкі час так падаўжалі тэрмін зняволення палітвязняў, калі яны не адракаліся сваіх поглядаў.

У чацвер на тыдзень арышту асудзілі Міколу Дземідзенку, аднаго з лідараў Маладога Фронту — мусіць, каб сарваць акцыю салідарнасці з Дашкевічам каля муроў Глыбоцкай турмы.

Зміцер некалькі разоў адмаўляўся пісаць Лукашэнку прашэнне аб памілаванні.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць