БЕЛ Ł РУС

Такіх скульптур у Беларусі яшчэ не было - фота

11.09.2012 / 10:54

Юрась Ускоў

У мінскім скверы імя Балівара паставілі люстраны «Калідор вечнасці».

Ён мае выгляд люстранога пакоя, які нібы рассыпаецца. У яго можна зайсці.

Паводле словаў стваральніка, маладога скульптара Алеся Кудрашова, студэнта Акадэміі мастацтваў, люстэркі мусяць даваць адчуванне бясконцасці.
Сам праект паўстаў яшчэ ў 2010 годзе, калі «Калідор вечнасці» перамог у конкурсе на самы лепшы арт-аб’ект, абвешчаны Інстытутам імя Гётэ.

«Чалавек мусіць знаходзіцца ўсярэдзіне гэтага пакоя. — тлумачыў тады Алесь Кудрашоў. — Бо без чалавека, бясконцае адлюстраванне будзе жыць сваім жыццём».

Гэта не першая праца мастака, якая прыцягвае ўвагу грамадства —

у сакавіку ягоны «Партрэт паэта» (незвычайны партрэт Уладзіміра Някляева і папяровая інсталяцыя) стаў адным з найцікавейшых твораў выставы маладых мастакоў «Літарт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула