Культура44

Партрэт Някляева на выставе маладых мастакоў

Паралельна на другім паверсе Палаца мастацтва ідзе небанальная выстава каліграфіі і шрыфту «Літарт».

Канцэптуальны партрэт паэта намаляваў Алесь Кудрашоў. Твар Някляева складаецца з літарак, якія злятаюцца, нібы зорачкі, прыцягнутыя магнетызмам вачэй, з размешчаных абапал тэкстаў аўтара: «Вяртанне веры», «Чмель і вандроўнік», «Партрэт карабля». Тэксты ж намаляваны, нібы аўтарскія рукапісы, з праўкамі і малюначкамі. Цікавая праца.

Частку твораў маладых мастакоў — але не партрэт Някляева — яшчэ можна набыць.

Алесь Кудрашоў упершыню прагучаў, калі перамог на конкурсе Інстытута Гётэ са сваёй інсталяцыяй «Калідор вечнасці», задуманай для размяшчэння ў скверы Сымона Балівара ў Менску.

Паралельна на другім паверсе Палаца мастацтва вы пабачыце моцную, небанальную выставу каліграфіі і шрыфту «Літарт», дзе выставіліся гранды: Уладзімір Цэслер, Мікола Купава, Генадзь Мацур і сціжма таленавітых юнакоў.

На гэтую экспазіцыю сабраны крэатыўныя пошукі мастакоў на глебе літар, выкананыя за апошняе дзесяцігоддзе. Часам гэта сапраўдныя шэдэўры каліграфіі і графікі.

Прапануем Вам здымкі некалькіх твораў з экспазіцыі.

* * *

Палац мастацтва месціцца на вуліцы Казлова, 3. Гэта каля метро «Плошча Перамогі».

Выставы можна наведаць да 25 сакавіка, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць