БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Датэрміновае галасаванне адмяняць не будуць

12.09.2012 / 16:50

Беларусь зараз не мае намеру адмаўляцца ад датэрміновага галасавання на выбарах. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на тэму «Парламенцкія выбары-2012» на сайце БелТА.

«Датэрміновае галасаванне — гэта зручна, нам трэба пашыраць магчымасці людзей ўдзельнічаць у выбарах, а не скарачаць іх»,
— сказала Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне аб мэтазгоднасці правядзення датэрміновага галасавання і магчымасці яго адмены ў будучыні.

На думку кіраўніка ЦВК, у перспектыве можа змяніцца форма правядзення датэрміновага галасавання. «Магчыма, з дапамогай інфармацыйных сістэм датэрміновае галасаванне набудзе іншыя формы.

Напрыклад, мы зможам правесці галасаванне з дапамогай Інтэрнэту, электроннай пошты.
Пры гэтым будзе забяспечана сапраўднасць і таямніца волевыяўлення грамадзяніна. Важна забяспечыць ідэнтыфікацыю выбаршчыка, каб ніхто не мог прагаласаваць замест яго», — распавяла Лідзія Ярмошына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула