БЕЛ Ł РУС

У Горках выбары ўжо адбыліся

19.09.2012 / 10:10

«Дажынкі» супалі з выбарамі, таму «студэнтам сказалі прагаласаваць і вызваліць інтэрнаты».

На участку № 3 у Горках за першы дзень датэрміновага галасавання паўдзельнічалі ў выбарах 883 чалавекі — больш за палову выбаршчыкаў са спісу. На ім у асноўным галасуюць студэнты. Вось што распавяла назіральніца кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Галіна Будная:

«Учора ў першы дзень галасавання можна сказаць, што яны проста хваляй туды рынуліся. Я акурат назіраю на гэтым участку. За першыя паўгадзіны з моманту адкрыцця да паловы на адзінаццатую прагаласавалі каля 250 чалавек…
Справа ў тым, што сёлета ў нас „Дажынкі“ супалі з выбарамі ці наадварот. Яны будуць 21–22 верасня. У Горкі прыедзе вельмі шмат гасцей. Іх трэба некуды сяліць. Таму студэнтам сказалі прагаласаваць і вызваліць інтэрнаты».

На момант закрыцця ўчастка прагаласавалі 883 чалавекі з 1600.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула