БЕЛ Ł РУС

Стаўка рэфінансавання на канец 2013 года прагназуецца 13-15%

26.09.2012 / 10:16

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі на канец 2013 года прагназуецца на ўзроўні 13–15% гадавых (пры росце спажывецкіх цэн на 12%). Такія параметры закладзены ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2013 год, зацверджаных 25 верасня ўказам Лукашэнкі № 419.

Указам устаноўлены канкрэтныя мэты грашова-крэдытнай палітыкі, параметры развіцця банкаўскага сектара краіны на 2013 год, вызначана палітыка курсаўтварэння — абменны курс беларускага рубля будзе фарміравацца на аснове попыту і прапанавання замежнай валюты.

Прагназуецца, што патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 17–20% і складуць 45–46% да валавога ўнутранага прадукту.

Прадугледжваецца, што ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца меры па інтэграцыі банкаўскіх сістэм Беларусі і Расіі, краін Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і іншых дзяржаў — удзельніц СНД, праводзіцца работа па пытаннях, звязаных з функцыянаваннем Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ажыццяўляцца ўзаемадзеянне Нацыянальнага банка і банкаўскага сектара Беларусі з Міжнародным валютным фондам, Сусветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Антыкрызісным фондам Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, замежнымі цэнтральнымі (нацыянальнымі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула