БЕЛ Ł РУС

На пяты тэрмін: Фазэль пераабраны на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея

26.09.2012 / 10:46

Nashaniva.com

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (ІІХФ) Рэнэ Фазэль быў пераабраны на сваю пасаду аднагалосным рашэннем дэлегатаў на пасяджэнні генеральнага кангрэса арганізацыі ў Токіа.

Упершыню Фазэль быў абраны кіраўніком ІІХФ у 1994 г. і зараз пераабраны ў пяты раз.

На пасаду першага віцэ-прэзідэнта, які адказвае за еўрапейскі і афрыканскі рэгіёны, быў пераабраны прэзідэнт Фінскай федэрацыі хакея Калерва Кумала.

Генеральным сакратаром ІІХФ прызначаны 53-гадовы немец Хорст Ліхтнер, паведамляе Прессбол.

Нагадаем, што Рэнэ Фазэль з’яўляецца вялікім прыхільнікам правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 г. у Мінску, нягледзячы па палітычныя праблемы ў Беларусі і заклікі забраць першынство ў Лукашэнкі.

18 мая Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея на пасяджэнні ў Хельсінкі зацвердзіў Мінск месцам правядзення чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне ў 2014 г.

«Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту, — сказаў тады Фазэль. — Я ўпэўнены, што спартыўныя арганізацыі і самі спартсмены не павінны паводзіць сябе як палітыкі і займацца палітычнымі справамі. Мы не павінны быць лялькамі ў руках палітыкаў або актывістаў. Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту». Я ўпэўнены, што калі мы правядзем чэмпіянат свету ў Беларусі, то, як і ў згаданых мной выпадках, гэта дапаможа палепшыць сітуацыю. Калі ж мы не паедзем у Беларусь, я ўпэўнены, што мы пакараем не тых людзей: беларускіх прыхільнікаў хакея, іншых заўзятараў, спартсменаў. Байкоты спартыўных падзей супярэчаць фундаментальным ідэям спорту».

А вось віцэ-прэзідэнтКалерва Кумала больш асцярожны ў сваіх ацэнках.

Каментуючы ў сакавіку 2012 года верагоднасць змены месца правядзення ЧС-2014, Кумала адзначыў, што з аднаго боку ў 2009 годзе, калі Беларусь атрымала права на правядзенне чэмпіянату, палітычная сітуацыя ў краіне была падобнай. «Некаторыя лідары краіны былі ў спісе неўязных. Тады, аднак, не было арыштаваных апазіцыйных палітыкаў», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула