Спорт5050

Хакей у Беларусі не адбяруць

Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея на пасяджэнні ў Хельсінкі зацвердзіў Мінск месцам правядзення чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне ў 2014 г.

Некалькі гадзінамі раней старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазэль заявіў:

«Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту, — сказаў Фазель, адкрываючы 18 мая пасяджэнне кангрэса. — Не думаю, што хтосьці з прысутных тут прыхільнік парушэння дэмакратыі і правоў чалавека. Наша арганізацыя таксама прытрымліваецца прынцыпаў дэмакратыі: кожны мае права ўстаць і сказаць, што ён думае па тым ці іншым пытанні. І так будзе заўсёды. Але я ўпэўнены, што спартыўныя арганізацыі і самі спартсмены не павінны паводзіць сябе як палітыкі і займацца палітычнымі справамі. Мы не павінны быць лялькамі ў руках палітыкаў або актывістаў.

Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту».

На думку кіраўніка IIHF, спорт, у адрозненне ад палітыкі, павінен дапамагаць згладжваць пэўныя вуглы і канфлікты. У якасці прыкладу Фазель прывёў некаторыя падзеі 70-х гадоў XX стагоддзя: матчы па настольным тэнісе паміж ЗША і Кітаем, а таксама славутую хакейную суперсерыю паміж Савецкім Саюзам і Канадай, якія, паводле слоў Фазеля, дапамаглі «растапіць лёд» у адносінах паміж гэтымі краінамі.

«Я ўпэўнены, што калі мы правядзем чэмпіянат свету ў Беларусі, то, як і ў згаданых мной выпадках, гэта дапаможа палепшыць сітуацыю.
Калі ж мы не паедзем у Беларусь, я ўпэўнены, што мы пакараем не тых людзей: беларускіх прыхільнікаў хакея, іншых балельшчыкаў, спартсменаў. Байкоты спартыўных падзей супярэчаць фундаментальным ідэям спорту», — цытуе Фазеля афіцыйны сайт IIHF.

***

Як раней паведамлялася, 18 мая на кангрэсе IIHF беларуская дэлегацыя павінна выступіць з дакладам аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету 2014 года ў Мінску.

Паводле слоў старшыні Беларускай федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна, пытання аб пераносе ЧС-2014 з Беларусі ў іншую краіну на парадку дня кангрэса няма. «Усё ціха, спакойна. Парадак дня зацверджаны. Пытання аб адмене чэмпіянату свету ў Мінску ў ім няма. Сёння ў яго таксама не было ўнесена ніякіх дадатковых пытанняў, якія тычыліся б нашай краіны. Вядома, я не магу гарантаваць, што заўтра на кангрэсе які-небудзь дзівак з месца чагосьці не скажа на гэту тэму, але нічога абмяркоўвацца не будзе: гэтага чалавека, калі такое адбудзецца, проста пасадзяць на месца», — сказаў Ворсін у каментарыі БелаПАН 17 мая.

Заклікі аб неабходнасці пазбавіць Беларусь права на правядзенне ЧС-2014 пачалі з’яўляцца неўзабаве пасля падзей 19 снежня 2010 года,
калі ў Мінску быў жорстка разагнаны мітынг нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і арыштаваны сотні актывістаў апазіцыі, у тым ліку большасць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

У лютым гэтага года шведскія СМІ паведамілі, што на майскім пасяджэнні кангрэса месца правядзення ЧС-2014 можа быць перагледжана.

З заклікам перанесці месца правядзення спаборніцтваў выступіў Еўрапарламент, а еўрадэпутаты Марэк Мігільскі (Польшча) і славуты ў мінулым славацкі хакеіст, член Залы хакейнай славы Петэр Шцясны арганізавалі інтэрнэт-акцыі па зборы подпісаў за адмену чэмпіянату ў Беларусі.

Аб неабходнасці пазбавіць Беларусь чэмпіянату свету неаднаразова заяўляў і міністр спорту Фінляндыі Паава Архінмякі.

У пачатку гэтага тыдня 28 амерыканскіх кангрэсменаў заклікалі прэзідэнта IIHF Рэне Фазеля не праводзіць ЧС-2014 у Мінску. У іх лісце зазначаецца: хаця палітзняволеныя Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка вызвалены, многія іншыя апазіцыянеры працягваюць заставацца ў турмах, а актывісты грамадзянскай супольнасці па-ранейшаму зведваюць арышты і запалохванні.

«Рэпрэсіўны клімат у Беларусі вымушае ўсумніцца ў дабрабыце, бяспецы і свабодзе перамяшчэння для гульцоў, афіцыйных асоб, гледачоў і сродкаў масавай інфармацыі і з’яўляецца сур’ёзнай прычынай для сумненняў у тым, што чэмпіянат можа праводзіцца ў Мінску ў 2014 годзе», — сказана ў лісце.

Амерыканскія кангрэсмены заклікалі кожнага члена IIHF запатрабаваць ад уладаў Беларусі вызвалення палітзняволеных, каб не пазбавіцца права прымаць у сябе чэмпіянат.

У адказ на такія заклікі прэзідэнт IIHF неаднаразова заяўляў, што першынство пройдзе ў Мінску. «Мы знаходзімся ў баку ад палітычных дыскусій», — падкрэсліваў Рэне Фазель.

Месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі мянялася толькі аднойчы: пасля таго як у 1968 годзе Савецкі Саюз акупіраваў Чэхаславакію, вясновы чэмпіянат свету 1969 года, які планаваўся ў Празе, быў перанесены ў Стакгольм.

Каментары50

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць