БЕЛ Ł РУС

Пад Псковам вучэнні расійскіх і беларускіх дэсантнікаў. Загінуў расійскі палкоўнік

26.09.2012 / 11:08

Nashaniva.com

У межах беларуска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва 25 верасня на базе вучэбна-трэніровачнага комплексу «Стругі Чырвоныя» ў Пскоўскай вобласці пачаліся сумесныя батальённыя тактычныя вучэнні з баявой стральбой узброеных сіл Беларусі і Расіі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі, у вучэннях бяруць удзел ваеннаслужачыя 383-га аэрамабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады (Брэст) сіл спецыяльных аперацый Беларусі і ваеннаслужачыя 234-гадэсантна-штурмавога палка 76-йдэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў).

«Падчас вучэнняў ваеннаслужачыя абмяняюцца вопытам у методыцы падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных мерапрыемстваў. Беларускія і расійскія афіцэры таксама атрымаюць вопыт кіравання падраздзяленнямі, а дэсантнікі — вопыт сумеснага выканання вучэбна-баявых задач».

Delfi паведамляе, што днём раней, 24 верасня, падчас вучэнняў на палігоне «Стругі Чырвоныя» загінуў камандзір палка 76-йдэсантна-штурмавой дывізіі Расіі палкоўнік Раман Ільясаў.

Па нявысветленых на дадзены момант прычынах, дрэва ўпала на цягач, у якім ехаў палкоўнік. Нязначную траўму таксама атрымаў камандзір батарэі.

Раней казалася, што падчас вучэнняў планавалася імітаваць завал дарогі шляхам падрыву дрэваў уздоўж яе. Бронемашына, у кузаве якой знаходзіўся Ільясаў, своечасова не спынілася, і адно з дрэваў ўпала проста на яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула