ХАМАС перакрые трансляцыі «Барселоны»
Урад групоўкі ХАМАС, якая кантралюе Сектар Газа, паведаміў, што перакрые трансляцыі матчаў іспанскай «Барселоны» ў знак пратэсту супраць таго, што гэты клуб запрасіў на матчы ў якасці ганаровага госця Гілада Шаліта — ізраільскага салдата, які 5 гадоў правёў у палоне ХАМАС і быў вызвалены ў абмен на 1027 палесцінскіх баевікоў.
Матч, на які запрошаны Шаліт, адбудзецца 7 кастрычніка паміж «Барселонай» і яе традыцыйным супернікам — мадрыдскім «Рэалам».
Даведацца пра вынік матчу з палесцінскай прэсы жыхары Газы таксама не змогуць: на распараджэнне ХАМАС пісаць пра «Барселону» будзе забаронена.
«Барселона» — самы папулярны футбольны клуб сярод палесцінцаў. Ісламісты ўспрынялі запрашэнне Шаліта як здраду і запатрабавалі ад клуба адмяніць яго, пагражаючы зваротам у міжнародныя арганізацыі.