БЕЛ Ł РУС

Гун Цзяньвэй: Кітай зандуе глебу наконт удзелу ў прыватызацыі ААТ «Беларуськалій»

28.09.2012 / 20:50

Кітай з’яўляецца адным з самых буйных імпарцёраў беларускіх калійных угнаенняў, адзначыў надзвычайны і паўнамоцны пасол Кітая ў Беларусі Гун Цзяньвэй 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Асабліва шмат гэтай прадукцыі спажывае поўдзень КНР, — удакладніў ён. — Акрамя беларускіх угнаенняў закупляюцца таксама расійскія і канадскія, ажыццяўляюцца пастаўкі з Паўднёва-Усходняй Азіі, паколькі асваенне шэрагу радовішчаў у гэтым рэгіёне адбывалася пры ўдзеле кітайскіх інвестыцый. У сувязі з ростам паставак з іншых краін доля „Беларуськалія“ на рынку КНР некалькі скарачаецца. Але Кітай зацікаўлены ў пастаянным павелічэнні імпарту калійных угнаенняў з Беларусі на ўзаемавыгадных умовах».

Паводле слоў дыпламата, Кітай зацікаўлены ў павелічэнні аб’ёмаў імпарту беларускага калію. Краіна гатова працаваць з кампаніяй «Саюзкалій», перамовы пра стварэнне якой вядуць «Уралкалій» і «Беларуськалій». Цзяньвэй таксама адзначыў, што Кітай вядзе «зандзіраванне глебы» з беларускімі ўладамі аб удзеле ў прыватызацыі ААТ «Беларуськалій».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула