БЕЛ Ł РУС

Вось табе, бабуля, і Юр'еў дзень — у Мінску знялі з уліку 8,8 тыс. чаргавікоў

3.10.2012 / 16:18

Амаль 8,8 тыс. мінчан з пачатку года зняты з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінскай гарадской ратушы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

У горадзе праводзіцца работа па зверцы спіса чаргавікоў, да красавіка 2013 года згодна з даручэннем Лукашэнкі яе плануецца завяршыць. Паводле звестак на верасень, у чарзе маючых патрэбу знаходзіцца амаль 269 тыс. чалавек. Для таго каб завяршыць зверку своечасова, плануецца павялічыць колькасць людзей, задзейнічаных у працэсе, паколькі неабходна ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства праверыць наяўнасць нерухомай маёмасці ў грамадзян не толькі ў Мінску, але і ў Мінскім раёне.

Як растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Шэршань, праверана ўжо каля чвэрці чаргавікоў, выяўляліся факты, калі ў чарзе знаходзіліся людзі, якія не мелі для гэтага падстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула