БЕЛ Ł РУС

«Харашысты» апаганілі магілы ў Дуброўне

23.10.2012 / 15:03

Заплацяць за дзіцячае свавольства бацькі.

Падлеткі 10 і 12 гадоў апаганілі могілкі ў Дуброўне (Аршаншчына).

З ваяўнічымі крыкамі дзеці насіліся па кладах, пераскокваючы праз агароджы. Пацярпелі каля 20 магіл. Некаторыя помнікі паваленыя, ёсць нават разбітыя, кветкі і вянкі раскіданыя.

Малыя вандалы адразу ва ўсім прызналіся. Але растлумачыць свой дзікі ўчынак не змаглі. Крушэнне помнікаў для іх было гульнёй.

Хлопцы вучацца ў 4 і 5 класах. Вучацца добра. Займаюцца футболам. Жывуць у нармальных сем’ях.

Цяпер з імі працуе псіхолаг.

Заплацяць за «дзіцячае свавольства» бацькі. Палову пашкоджаных помнікаў яны ўжо аднавілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула