БЕЛ Ł РУС

Уладальнікі «Бульбашъ-хола» перадумалі адчыняць яго пад гэтай назвай? - фота

28.10.2012 / 20:53

Усе згадкі пра яе знятыя.

На гэтым білбордзе ля МКАД раней была рэклама «Бульбашъ-хола».

Замест білборда скандальнага «Бульбаш-хола» у Курапатах усталявалі рэкламу кавярні «Дача», што належыць таму ж уласніку — «Нашай рэстараннай групе».

Акрамя таго, «Наша рэстаранная група» прыхавала ўсе згадкі пра забаўляльным комплексе «Бульбаш-хол» на сваім афіцыйным сайце. Нават у лагатыпе будучага прадпрыемства на яго будучай інтэрнэт-старонцы назва «Бульбаш-хол» зарэтушаваная,

хоць сама эмблема засталася ранейшай.

Не выключана, што ўстанова побач з Курапатамі будзе насіць іншую назву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула