БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску хлопец абрабаваў дзяўчыну і заснуў у кустах

31.10.2012 / 09:57

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, добра выпіўшы, малады чалавек спачатку прычапіўся да хлопца і дзяўчыны, якія сядзелі ноччу на стадыёне, а потым адкрыта скраў у апошняй сумачку, у якой быў кашалёк, тэлефон, крыху больш за 150 тысяч рублёў і дзве банкаўскія карткі.

Кур'ёз гэтай сітуацыі заключаецца ў тым, што малады чалавек пасля рабавання заснуў недалёка ў кустах, дзе яго і знайшлі супрацоўнікі міліцыі.

Кашалёк з грашыма, банкаўскія карткі і тэлефон знаходзіліся ў кішэні ў падазраванага. Сваю віну ён прызнае і кажа, што ўчыніў злачынства, бо быў п'яны.

У дачыненні да рабаўніка распачата справа паводле арт. 206 (рабаванне) Крымінальнага кодэкса. Падазроны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за вымаганне, хуліганства і крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула