БЕЛ Ł РУС

Гісторыка-беларуску з Польшчы Лену Глагоўскую не пусцілі ў Беларусь

31.10.2012 / 11:30

Гісторык і старшыня Беларускага таварыства «Хатка» ў Гданьску не зможа ўзяць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Гродне.

Канферэнцыю арганізуе Таварыства беларускай школы, яе тэма — «Людзі даўняй Гародні»

У консульстве ў Беластоку ёй не патлумачылі прычыны адмовы ў візе і параілі пісаць у Міністэрства замежных справаў.

— Я звычайна працую як навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце і займаюся навукай, а не палітыкай. Я мела выступаць пра Аляксандру Бергман — вядомую гісторыка культуры і камуністку, першую даследчыцу жыцця Тарашкевіча».

Лена Глагоўская збіраецца напісаць запыт асабіста міністру замежных справаў Уладзіміру Макею. Паводле яе словаў, ёй удвая прыкра, бо акрамя удзелу ў цалкам непалітычнай канферэнцыі, яна хацела наведаць на Дзяды магілы сваіх блізкіх-беларусаў па беларускі бок мяжы.

Нядаўна ў Гродне дацэнта Чарнякевіча звольнілі з працы ва ўніверсітэце, іншых гісторыкаў выклікалі ў КДБ з прычыны ўдзелу ў напісанні кнігі па гісторыі горада «Гродназнаўства». Гродзенскія гісторыкі маюць цесныя навуковыя сувязі з гісторыкамі Польшчы, якія займаюцца Беларуссю. А там гэтым займаюцца збольшага людзі беларускага паходжання.

Лена Глагоўская — выдатны архівіст, якая адкрыла ўнікальныя матэрыялы пра многіх беларускіх дзеячоў мінулага. Яна адшукала нашчадкаў Францішка Аляхновіча, Язэпа Фарботкі, пісала пра Язэпа Найдзюка, вядзе рубрыку ў «Часопісе» беларусаў Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула