БЕЛ Ł РУС

Nickelback трымаў залу за горла + фоты

1.11.2012 / 11:43

Юрась Ускоў, фота Ірыны Арахоўскай

31 кастрычніка на «Мінск-арэне» выступіў суперпапулярны канадскі гурт.

Прыезд у Мінск канадскага гурту Nickelback стаў адной з асноўных музычных навінаў сезона-2012. Рэч у тым, што, здаецца, упершыню ў Мінску выступіў гурт, які на Захадзе называюць «актуальным». Песні канадцаў не знікаюць з эфіраў, а альбомы разыходзяцца шалёнымі накладамі.

Вакол мінскага канцэрта адразу ўтварыўся інфармацыйны віхор — у Кіеў не прыехалі, давялося ўкраінцам ехаць да нас, прылятаў мэнэджар, правяраў «Мінск-арэну», музыкі перадалі прывітанне беларусам і гэтак далей.

На ўваходзе ў «Мінск-арэну» стаяць бабулькі-спекулянты і пытаюцца пра лішнія квіткі. Вольных месцаў на канцэрце хапала: набіты пад завязку танцпол і паўпустыя трыбуны паказалі, што беларусы выдаткаваць ад 400 тысяч рублёў да амаль двух мільёнаў не гатовыя.

Што цікава, пустымі засталіся самыя танныя месцы.

А дарма:

Nickelback былі ў выдатнай форме —
яны возяць праграму новага альбома Here and Now ужо досыць даўно, сфарміраваны сэт-ліст, які мяняецца зусім трошкі. І ў Піцеры, і ў Маскве, і ў Мінску было адно і тое: 15 песняў плюс дзве на біс. Для заходніх музыкантаў гэта ўвогуле характэрна — адпрацаваць праграму і «катаць» яе без перапынку.
Знакамітыя 100 тон апаратуры, якія гурт прывёз з сабой, спрацавалі — для «Мінск-арэны» гук быў вельмі някепскім,
нават не давялося класці ў вушы кавалачкі ваты, каб «пачысціць» гучанне.
Лідар гурта Чэд Кругер выглядае як персанаж сярэдняй станоўчасці з амерыканскага фільма.
Перад кожнай песняй ён заклікаў «спяваць разам», абяцаў вярнуцца яшчэ і мяняў гітары адну за адной. Гледачы ім захапляліся: хтосьці здолеў перадаць спеваку мяккую кветку вытворчасці Жлобінскага камбіната, якую музыка прыхаваў недзе за ўзмацняльнікамі.
Ужо на первым трэку музыкі «узялі залу за горла» і не адпускалі да апошняга. Прафесіяналы.
Так умее мала хто. Фанаты ў адказ ладзілі флэшмобы: на When We Stand Together зал схапіўся за рукі, на Rockstar пачаў свяціць мабільнымі тэлефонамі. Склалася ўражанне, што шоу распаланаванае з абодвух бакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула