БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка задаволены ўмовамі пастаўкі газу і нафты з Расіі

12.11.2012 / 21:49

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў 12 лістапада на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных зносін БДЭУ.

«Дамовіліся з Расіяй па прыродным газе, год ужо жывем, наступны год — таксама ўсё адносна нармальна па прыродным газе», — цытуе кіраўніка дзяржавы інфармагенцтва БелТА.

«Ва Украіне сёння развальваецца эканоміка. Чаму? Прыродны газ атрымліваюць прыкладна па 450–480 долараў за 1 тыс. куб. м.
Мы ж на мяжы атрымліваем па 165. Розніца ёсць? Ёсць». Лукашэнка падкрэсліў, што гэта дасягнута ў выніку перамоў, якія «ішлі няпроста».
Тое ж самае і адносна нафты. «У нас толькі 2 млн. тон уласнай нафты.
Нафтай мы сябе не забяспечваем. Добра, што расіяне пагадзіліся, што мы сваю нафту прадаем на экспарт, а ў іх купляем за паўцаны ад сусветнай, без мытных пошлін. Гэта таксама вельмі добра. Але было няпроста дамаўляцца», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула