БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка стаў лаўрэатам нацыянальнай прэміі Казахстана

14.11.2012 / 13:51

Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў сталі лаўрэатамі нацыянальнай прэміі Казахстана «Чалавек года» ў намінацыі «Дзяржаўная палітыка».

Як паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Казахстана, лідары трох дзяржаў былі ўзнагароджаныя за ўнёсак у стварэнне ЕзрАзЭС і Мытнага саюза.

Нацыянальная прэмія «Чалавек года» заснаваная Рускім біяграфічным інстытутам у 1993 годзе і прысуджаецца за дасягненне ў сферах дзейнасці, якія маюць стратэгічнае значэнне — навука, культура, дзяржаўнае кіраўніцтва, сацыяльна адказны бізнес, дабрачыннасць, асветніцтва.

Лаўрэатамі прэміі ў мінулыя гады былі патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій Другі, пісьменнік Аляксандр Салжаніцын, акадэмікі Жарэс Алфёраў, Леа Бакерыя і іншыя выбітныя грамадскія дзеячы, вучоныя, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула