БЕЛ Ł РУС

У Паўднёвай Афрыцы затрыманы чалавек, які праглынуў 220 алмазаў

14.11.2012 / 21:21

Паліцыя ў Паўднёвай Афрыцы арыштавала чалавека, які праглынуў 220 алмазаў, спрабуючы вывезці іх кантрабандай з краіны.

Паліцыя ПАР паведаміла пра арышт 25-гадовага ліванца ў аэрапорце Тамба ў Ёханэсбургу пры спробе паляцець у Дубай.

Рэнтгенаўскае абследаванне арыштаванага паказала, што ў жываце ў яго знаходзяцца алмазы. Каштоўныя камяні паспяхова дасталі.

Кошт знойдзеных алмазаў перавышае 2,5 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула