БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае зламысьніка, які хацеў сарваць сход руху Мілінкевіча

22.05.2007 / 13:03

ІЧ, Горадня

Крымінальная справа па факце «ілжывага паведамленьня пра замініраваньне» узбуджаная сёньня Ленінскім РАУС Горадні.

Крымінальная справа па факце «ілжывага паведамленьня пра замініраваньне» узбуджаная сёньня Ленінскім РАУС Горадні.

Цяпер міліцыянты будуць расшукваць «невядомага зламысьніка», які, паводле вэрсіі сьледзтва ў нядзелю раніцай з тэлефоннага аўтамату паведаміў, што будынак па вул.Будзённага, 48а, дзе адбываўся ўстаноўчы сход «Руху За свабоду!», замінаваны. Пра гэта распавёў карэспандэнту «НН» намесьнік начальніка аддзела дазнаньня РАУС Павал Койта.

Нагадаем, у «размінаваньні» будынку, дзе месьцяцца польскае генэральнае консульства, офісы рэгіянальных аддзяленьняў апазыцыйных партыяў (БНФ, АГП, ПКБ) і грамадзкіх арганізацый, бралі ўдзел падразьдзяленьні ўсіх сілавых ведамстваў (бадай, акрамя КДБ): УУС, ДАІ, МНС, «Ахова», сапёры.

У выніку ледзь ня быў сарваны ўстаноўчы сход «Руху За свабоду», які ў памяшканьні Таварыства беларускай школы праводзіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч. На загад міліцыі эвакуявацца дэлегаты замкнуліся ў кабінэце, за паўгадзіны прынялі статут новай арганізацыі і абралі кіраўніцтва.

Цяпер, паводле словаў Паўла Койты, запіс голасу, які паведаміў пра «замініраваньне» будзе вывучацца з мэтай «устанавіць асобу зламысьніка»

Глядзі яшчэ:
Мілінкевіч абраны кіраўніком Pуху «За свабоду!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула