Грамадства3131

Мілінкевіч абраны кіраўніком Pуху “За свабоду!”

Удзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы Pуху “За Свабоду!” да таго, як у памяшканьне ўварваліся міліцыянты.

Удзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы Pуху «За Свабоду!» да таго, як у памяшканьне ўварваліся міліцыянты.

Сход у Горадні пачаўся a 10.00. Было каля 70 дэлегатаў з усёй краіны. Паседжаньне адбывалася ў офісe грамадзкай арганізацыі «Ратуша».

Праз 30 хвілін пасьля пачатку ў дзьверы будынку на Будзённага, 48а, дзе адбываўся сход, пачала грукаць міліцыя. Пасьля дэлегатаў папрасілі пакінуць будынак, матывуючы гэта тым, што ён замінаваны. Каля будынку было 6 міліцэйскіх машынаў, 2 машыны хуткай дапамогі.

Пакуль міліцыя ламілася ў дзьверы, дэлегаты пасьпелі прагаласаваць па ўсіх неабходных пытаньнях.

Сябар аргкамітэту Павал Мажэйка паведаміў, што ўдзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы Pуху «За Свабоду!».

Паводле словаў A.Мілінкевіча, удзельнікі ўстаноўчага сходу зразумелі, у чым рэч і таму ад пачатку правялі галасаваньне, а пасьля адамкнулі дзьверы.

Кіраўніком Pуху «За свабоду» стаў Аляксандар Мілінкевіч, яго намесьнікамі — Вiктap Карніенка і Юрась Губарэвіч.

Апроч устаноўчага сходу органамі правапарадку былі сарваныя ўступныя іспыты, якія ладзіла адукацыйная арганізацыя Саюзу палякаў «Polska macierz szkolna», на якіх прысутнічала консул Польшчы. На вуліцу вывелі таксама работнікаў камэрцыйных фірмаў, якія арэндуюць там памяшканьні, і вахторку. Вахторка супраціўлялася.

Як паведамілі міліцыянты Паўлу Мажэйку, міліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў устаноўчага сходу руху «За свабоду!», што не даволяць ім болей сёньня зайсьці ў памяшканьне. Супрацоўнікі МУС патлумачылі, што пошук выбуховай прылады можа цягнуцца два дні.

Ля будынку, дзе праходзіў сход, стаяла 6 міліцэйскіх машынаў, дзьве «хуткія» і машына МНС.

Удзельнікі сходу некалькі гадзінаў прастаялі на вуліцы.

Журналістаў і блізка не падпускалі.

Аляксандaр Мілінкевіч выйшаў з «замініраванага» будынку толькі праз паўгадзіны ад пачатку эвакуацыі. Ён яўна не хацеў пакідаць міліцыянтаў адных у сваім гарадзенскім офісе.

Унучка Мілінкевіча Марыйкa не ўпускала магчымасьці пабыць зь дзедам — апошнія гады яны бачацца рэдка.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць