БЕЛ Ł РУС

Уга Чавэс адмяніў уступныя іспыты ў ВНУ

25.05.2007 / 13:27

Nashaniva.com

— Уступныя іспыты ў ВНУ краіны зьяўляюцца састарэлым мэтадам, які выключае магчымасьць атрыманьня вышэйшай адукацыі для моладзі з народных мас. У гэтай сувязі ўступныя іспыты адмяняюцца.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс адмяніў уступныя іспыты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны.

«Уступныя іспыты ў ВНУ краіны зьяўляюцца састарэлым мэтадам, які выключае магчымасьць атрыманьня вышэйшай адукацыі для моладзі з народных мас», — заявіў у чацьвер Уга Чавэс падчас выступу перад студэнтамі ў Каракасе.

«У гэтай сувязі ўступныя іспыты адмяняюцца», — сказаў ён.

Апроч гэтага, лідэр Вэнэсуэлы выказаўся за адмену іспытаў падчас навучаньня ва ўнівэрсытэтах краіны.

Чавэс таксама паабяцаў студэнтам павысіць стыпэндыю да 100 даляраў і адкрыць ільготныя студэнцкія сталовыя, а таксама абсталяваць клясы найноўшымі прыборамі і вылічальнай тэхнікай.

На заявы прэзыдэнта Вэнэсуэлы студэнты адказалі бурнай радасьцю і захопленымі воклічамі: «Во як трэба кіраваць краінай!»

Паводле асабістага загаду Чавэса, ягоны выступ трансьлявалі ўсе тэлеканалы і радыёстанцыі краіны.

«РИА-Новости»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула