БЕЛ Ł РУС

Славамір Адамовіч . Верш

12.07.1999 / 13:00

Nashaniva.com

№ 14 (135) 1999 г.


 
  Славамір Адамовіч

  ***

  Прысьвячаю Сваім
Пакуль я пісаў пра Альжыр,
вайна прыйшла на Балканы,
хвост распусьціла веерам
бомбамэталу цяжарнага
і, як прастытутка сусьветная,
ракетным стабілізатарам
узвыла над Македоніяй,
а скончыла дзесьці пад Менскам.
Паслухайце вы, штатныя,
штацкія і ваенныя,
мне гэта не падабаецца,
не будзіце ўва мне зьвера
(пакуль яшчэ сьвет трымаецца
на шчырасьці і даверы).
Ня возьмеце крэйсэрскай хуткасьцю,
ні нават адчаем штрафбатаў
над нашаю Мачу-Пікчу*
сьцяг свабоднай Рэспублікі.

*Старажытная крэпасьць інкаў, пабудаваная на вяршыні гары.
 
 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула