БЕЛ Ł РУС

Юрась Пацюпа. Паданьне

5.03.2001 / 13:00

Nashaniva.com

№ 09 (218), 26 лютага — 5 сакавіка 2001 г.


 

Юрась Пацюпа

 Паданьне

Быў прыкуты даўней Прамэтэй

да сьняжыстай
Каўкаскай гары —

там ён, кажуць,
пакінуў дзяцей,

там агонь яго ў саклях гарыць.

Да панадзіўся ў саклі лятаць

дзьвюхгаловы расейскі арол

і дзяцей Прамэтэя хапаць —

зьнюхаў, пёс, што
адважная кроў!

Ды і ноч не хацела мінаць,

каб хоць гора між гор загаіць,

бо арол, прыляцеўшы зьвідна,

да зьмярканьня
ня стоміцца піць.

Але ёсьць і ў нядолі канец:

кажуць, выкуе Сонца стралу,

каб за морам узьняў Геркулес

і пусьціў яе ў грудзі арлу.

Горадня, 2000 год


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула