БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч едзе па краіне

22.06.2007 / 13:46

Nashaniva.com

Ад сёння лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распачынае паездкі па ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Ад сёння лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распачынае паездкі па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сустрэчы з актывістамі, жыхарамі гарадоў і мястэчак, абмеркаванне мясцовых праблем і агульнай сітуацыі ў краіне, а таксама далейшае стварэнне яшчэ больш разгалінаванай сеткі народнага Руху «За Свабоду», стануць галоўнымі мэтамі паездкі па Беларусі.

— Як і падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі, я буду імкнуцца заехаць у кожны куток нашай Бацькаўшчыны, каб паразмаўляць з простымі людзьмі, даведацца пра іх турботы, іх штодзенныя праблемы і пастарацца іх ў будучым вырашыць, — адзначыў палітык.

— Менавіта такія паездкі і сустрэчы з’яўляюцца адзінай магчымасцю даведацца пра рэальную сітуацыю, пра рэальнае становішча грамадзян ў нашай краіне. Гэта таксама спроба вырашыць існуючыя рэгіянальныя праблемы шляхам прыцягнення да іх увагі збоку простых жыхароў і міжнароднай грамадскасці. Прыкладам тут можа служыць грамадская кампанія ў абарону Гародні, якую распачаў і якой вельмі актыўна займаюся сумесна з іншымі грамадскімі і палітычнымі актывістамі Рух «За Свабоду».

Візіт лідэра дэмакратычных сіл па Беларусі пачынаецца з Гродзеншчыны, дзе праходзіць кампанія «Абаронім Гародню».

Milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула