БЕЛ Ł РУС

Удава Мілошавіча — каралева кантрабандыстаў

22.06.2007 / 17:03

Nashaniva.com

Міра Маркавіч абвешчана ў міжнародны вышук.

Пракуратура Сэрбіі абвясьціла ў міжнародны вышук удаву Слабадана Мілошавіча 64‑гадовую Міру Маркавіч, якая падазраецца ў арганізацыі крымінальнай сеткі па кантрабандзе цыгарэтаў, перадае агенцыя AFP.

Пракуратура таксама мае намер абвесьціць у міжнародны вышук сына Мілошавіча і Маркавіч — 32‑гадовага Марка Мілошавіча па аналягічным абвінавачаньні.

Ордэр на арышт Міры Маркавіч быў выдадзены пасьля затрыманьня і допыту сэрбскімі праваахоўнымі органамі чатырох чалавек, якія ўваходзілі ў злачынную групоўку па кантрабандзе цыгарэтаў.

Паводле словаў пракурора Слабадана Радаванавіча, Маркавіч і яе сын на працягу пяці год — з 1996 па 2001 гг. — займаліся арганізацыяй кантрабандных паставак цыгарэтаў, наносячы сэрбскай казьне страты ў дзесяткі мільёнаў даляраў.

Міра Маркавіч раней ужо абвяшчалася Сэрбіяй у міжнародны вышук па абвінавачаньні ў крадзяжах і злоўжываньні ўладай у пэрыяд знаходжаньня яе мужа на пасадзе прэзыдэнта Югаславіі. Па некаторых дадзеных, Маркавіч і яе сын могуць хавацца ад правасудзьдзя ў Расеі. З‑за боязі арышту яны нават не прыехалі на пахаваньне Слабадана Мілошавіча ў сакавіку 2006 г.

Паводле расейскае прэсы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула