БЕЛ Ł РУС

Добра прадуманая гістэрыка

1.10.2004 / 13:00

Nashaniva.com

А.Лукашэнка ахарактарызаваў чатырох чыноўнікаў — Віктара Шэймана, Юр’я Сівакова, Уладзімера Навумава, Дзьмітрыя Паўлічэнку — як «самых сумленных, надзейных, адданых народу й дзяржаве людзей».

А Захад абвесьціў неўязнымі, бо лічыць іх датычнымі да забойстваў. У адказ на паседжаньні Рады бясьпекі А.Лукашэнка агучыў дадатковую інфармацыю пра тое, што Захад выношвае нават гістэрычныя пляны сілавога зьнішчэньня прэзыдэнта: «Вы ім перадайце: няхай да гэтага пункту пераходзяць адразу, бо зламаць мяне ў іх ня ўдасца, што б яны ні рабілі».

Такога палкага выступу мы ня чулі ўжо гады тры. Хваласьпеў на адрас чатырох асілкаў гучаў гэткі, нібыта яны ўжо вынесьлі свайго прэзыдэнта з поля перавароту: «Перадайце: ні Шэймана, ні Навумава, ні Сівакова, ні Паўлічэнкі яны не атрымаюць». Адкрыліся таксама таямніча невядомыя гісторыкам і журналістам эпізоды найноўшае гісторыі: «Бачыце, Паўлічэнка не падабаецца. Паўлічэнка, які гэтых нягоднікаў спыніў на подступах да рэзыдэнцыі тры гады таму, калі яны ішлі на штурм. І яны хочуць, каб я Паўлічэнку кінуў пад гусеніцы танкаў? Ня выйдзе!»

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Мікола Бугай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула