Article comments

Lukashenka begins to realize the consequences of the destruction of the world order

  • Андрусь
    08.01.2026
    " Ці можа Лукашэнка, як кіраўніцтва Італіі ў 1943-м, а Румыніі — у 1944-м, змяніць бок канфлікту? "

    Пра што вы пішаце!?
    Тады ў Італіі і Румыніі былі зрынуты дыктатары !
  • Аналiтык
    09.01.2026
    Андрусь, Ды менавiта на гэта аўтар i намякае.
  • ІОН
    09.01.2026
    Андрусь, Дарэчы, дыктатар Румыніі быў зрынуты менавіта "кіраўніцтвам"- замову супраць Антанеску арганізаваў кароль Румыніі Міхай І.
  • рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі
    08.01.2026
    "Ці можа Лукашэнка, як кіраўніцтва Італіі ў 1943-м, а Румыніі — у 1944-м, змяніць бок канфлікту?"
    Румынія, шмат разоў гэта рабіла, ў 1964 дэкларавала аўтаномію і прытрымлівалася яе , да каляпса Бальшавіцкай імперыі

    Шмат прыкладаў з гісторыі мы ведаем, пры гэтым рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі, а хутчэй закладнікам. Мы дужа розныя , мы Эўропа , яны крывавая афра- азія . Пра гэта нават іх К. Маркс пісаў
  • Кітай і Тітo таксама пакінулі Маскоўскі імперскі палон ў 40-60х
    08.01.2026
    рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі,

    дзякуй вам спадар за грунтоўны адказ , дадам, Кітай і Тітo таксама пакінулі Маскоўскі імперскі палон ў 40-60х.

    ps НН, калі ласка больш аналітыкі , трэба сумесна сукаць нам УСІМ БЕЛАРУСАМ выйсце з нашай сітуацыі
  • 1905 — parazy ad Japonii, 1917 — parazy ad Niamieččyny
    08.01.2026
    рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі,

    Vaenny zapis maskoŭskaha ulusu:

    1856 — parazy ad Brytanii i Francii
    1905 — parazy ad Japonii
    1917 — parazy ad Niamieččyny
    1920 — parazy ad Polščy, Finlandyi, Estonii i ŭsich bałtyjskich dziaržau
    1939 — parazy ad Finlandyi
    1969 — parazy ad Kitaja
    1989 — parazy ad Aŭhanistana
    1989 — parazy ad ZŠA i Brytanii ŭ Chołd Vajnie
    1996 — parazy ad Čečnii
    2022 — parazy ad Ukrainy
    2024 — parazy ad Syryi

    U Vajnie 1939–1945 pieramohu zabiespiečyli ZŠA i Brytanija, tym časam jak aficery Stalina byli rasstralany abo atrymany ŭ Hułahi. Miliony byli atrymany ŭ Hułahi, u tym fanatyčny gazi‑imperyjalist Sołžanicyn.

    Jadynyja “pieramohi” Maskvy — heta ŭvarvanni ŭ mienšyja krainy (pad nadta spryjalnymi heapalityčnymi umovami):

    a) Vuhorščyna, 1956
    b) Čechasłavakija, 1968
    c) Małdova, 1992
    d) Hruzyja, 2008
  • М
    09.01.2026
    рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі, калі Бандарэнку забілі, таксама ня быў хаўрусьнікам? Калі плянавалі ў 96-м забойства Пазьняка таксама заложнік, што ты, фсбшнік, пішаш?
  • Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі
    09.01.2026
    рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі,

    дадам троху фактаў : Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.
    Увогуле, праваслаўныя каноны (34-е апостальскае правіла) патрабуюць асобнай царквы для асобнага народу, аднак РПЦ працягвае не прызнаваць беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнымі народамі. З гэтай прычыны на розных узроўнях агучваецца і паўтараецца формула пра «трыадзіны расейскі народ»
  • дзе было па іншаму, ў краіне дзе маскоўская імперская мова афіцыйная ?
    09.01.2026
    М, A калі і дзе было па іншаму, ў краіне дзе маскоўская імперская мова афіцыйная ? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць і дзяржава зменіцца праз эвалюцыю ...
  • гы
    08.01.2026
    Чуйка у меня что конец 2026 или 2027 кардинально изменит режимы в рф и рб. Падеж скота будет :))
  • гы-гы-гы
    08.01.2026
    гы, особенно мне понравилось "падёж скота"... Моцна. + "Лукашэнка заенчыў пра «безабароннага чалавека». " --- хиба ён меу на увазе сябе.
  • Хворбз
    09.01.2026
    гы, Да-а-а, дагуляліся хлопцы ў "многополярный мір"...Неўзабаве- фінальная сірэна.
  • Алесь
    08.01.2026
    Как мутить, так «старший брат», а как последствия, то «шаленства».
    Вот задушил бы его своими руками тогда на яхте, отсрочил бы конец света.
  • Ёсік
    08.01.2026
    Людзі не зьмяняюцца, як быў савецкім камуністам, такім й застаўся. Чаго вы чакаеце ад вычварэнца? Колькі разоў яму захад прапаноўваў нармалёвае існаваньне, сяброўства? Шмат разоў, але невуч на тое й невуч, каб усё аба.раць, і надалей спрабаваць вярнуцца ў СССР.
  • прыплыў
    08.01.2026
    лука думае, што ён на танкеры, у горшым выпадку - захопяць. А ён на крэйсеры "масква" і пойдзе на тры літары не са Змяінага ці з МЗКЦ - на дно.
  • Эмацыйная аналітыка
    08.01.2026
    Мікола Бугай зноў пачаў выходныя раней :)
  • Найперш не галасі
    08.01.2026
    Сёння пытанне без адказу да якой ступені Трамп будзе паслядоўны і якім кірунку.
    Украіна і Еўропа не пагадзіліся на план капітуляцыі і анексіі Украіны паводле плана Пуціна-Трампа. І супраць гэтага Трамп ня мае карт.
    Пэўнасці пакуль няма, але цалкам верагодна знойдзена выйсце - падначаліць сабе багатыя на сыравіну мясцовыя дыктатуры. Для чаго і робіцца дэманстратыўнае выгнанне грэшнікаў з нафтавага раю - разгон і паляванне на танкеры іншых дзяржаваў.
    На сёняшні дзень Венесуэла займае 1 месца ў свеце па колькасці нафты, 18% сусветных запасаў. Адна Венесуэла можа цалкам, на 100% забяспечваць нафтай ўсю планету яшчэ 1374 гады.
    Падпарадкаванне сабе суседніх багатых на нетры, але галадранскіх дыкатураў "робіць Амерыку зноў вялікай" ў вачах амерыканцаў, нягледзячы на татальнае выпадзенне ЗША з міжнароднае палітыкі.

    Тут найбольш непакоіць магчымы падзел свету між аматарамі рэгіянальных "сво": мая зона - нетры абедзвюх Амерыкаў, Кітаю нетры - Афрыкі і астравы, Расіі - чарговым разам доўга і пакутліва "забіцца аб слуп" ва Усходняй Еўропе.
  • Джордж. Проста Джордж.
    09.01.2026
    Найперш не галасі, "Красновцы", а вам цемнікі яшчэ не зьмянілі? Ўжо нават да дзеда дайшло, што трэба мяняць пласьцінку, а вы ўсё той жа ружовы туман тужыцеся на людзей насылаць. ( дарэчы, мянушка "Краснов" неяк знікла ўжо з агентурнага абіходу, не заўважылі?) Ну, але, "Краснов" знік, але красновцы засталіся. Круцяцца цяпер, як вужы на патэльні, выскачыць стараюцца, але ўжо не атрымаецца, людзі ўсё памятаюць.
  • Рэдакцыя Спортлато паважаным калегам
    08.01.2026
    Як ён можа змяніць тое, на што працаваў усё жыццё. Ён - раб саўковай лампы.

    Але тое, як скончыла кіраўніцтва Італіі ў 1943 - нам вельмі падабаецца.
  • имярёк
    08.01.2026
    Беларусь сейчас рассматривают в кейсе гарантий ненападанения на Украину и страны Европы. И вот Украина, Польша и Прибалтика хотят, чтобы Беларусь была свободной, независимой и демократической страной, а не "балконом Путина" в Европу. Тогда это будут гарантии. Если до Трампа дойдут сигналы европейских союзников, то политические дни белорусского узурпатора будут сочтены. Либо сам перестраиваешь страну на новые рельсы, либо мы найдём другого исполнителя. Так что этот год может стать решающим для Беларуси.
  • Балкон
    09.01.2026
    имярёк, детский сад, прям с утра все встали и давай думать про беларусь, и польша и украина и балтия. И в особенности трамп ))))))))))))
  • Вадя
    09.01.2026
    Порядок может разрушиться и в отдельно взятой голове.Наступивший новый беспорядок будет новым порядком. Вечное движение ,так считал академик Дубинин

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць