Zmiter Dashkevich said what Belarusians need to do now for the country to become free and independent
-
29.03.2026Былы палітвязень прыводзіць прыклад сваёй знаёмай, якая пасля 2020‑га года з’ехала ва Украіну:
«Яны паехалі ва Украіну, спакойна аддалі дзяцей ва ўкраінскую школу, яны спакойна там вучацца, усё разумеюць. А многія-многія беларусы пішчом лезлі, каб пайсці ў рускія школы і вучыцца на рускай мове. І колькі ім Пуцін не даказвае, што дзе руская мова — там і рускі мір, яны гэтага не разумеюць. /
Нейкі недарэчны прыклад. Гэта прыклад таго, што беларусы якія заўгодна мовы гатовыя засвойваць, абы не родную беларускую.
Якая розніца, аддаюць беларусы дзяцей у рускую школу, украінскую, польскую ці літоўскую школы? Там яны ўсе страчваюць сваю самаідэнтыфікацыю як беларусы. Вось у чым праблема.
Калі б Дашкевіч напісаў, што аддалі ў беларускамоўную школу, няхай і онлайн ці нядзельную, ці на курсы беларускай мовы, то аргумент быў бы залічаны. -
29.03.2026З такім светапоглядам ты ніколі нічога не зменіш у краіне да лепшага. На рускай мове размаўляюць і ва Ўкраіне, і ў Прыбалтыцы, і шмат дзе яшчэ - калі ты здаеш СВАЮ мову ворагу, ты ўжо пераможаны. Валоданне беларусамі рускай мовай, апроч сваёй асноўнай беларускай, - гэта наш здабытак, і ня трэба дазваляць чужынцам убіваць кліна ў нашае грамадства на гэтай глебе!
-
29.03.2026На погляд былога палітвязня, калі б беларусы загаварылі на сваёй мове, гэтага «было б не проста дастаткова для самазахавання».
«Гэта б было дастаткова для таго, каб Беларусь стала свабоднай і незалежнай. Дастаткова для таго, каб над намі не панавала акупацыйная адміністрацыя, з-за якой цяпер людзі пакутуюць у выгнанні і з-за якой многія ў Беларусі сядзяць і чакаюць — прыйдуць ці не прыйдуць»./
Таксама недарэчна. Каб захавацца як нацыя - так, абавязкова гаварыць на сваёй мове. Каб пазбавіцца ад рэжыму не дастаткова. Прыклад - Паўночная Карэя.
Нацыя захаваная, усе гавораць на сваёй мове. Рэжым нікуды не падзеўся і не збіраецца.
Для таго, каб пазбавіцца ад акупацыйнай адміністрацыі патрэбныя сілавыя метады ўздзеяння з мэтай дэакупацыі. -
29.03.2026Хотелось бы напомнить оппозиции два момента. Первое исчезновение политических оппонентов лукашенко в 0-ых. Я допускаю,что эту карту лукашенко подбросил кремль,что бы его повязать кровью и никуда он от кремля не делся.
На это указывает,то ,что он не повторяет долгое время эту ошибку. Видимо сам считает эти действия ошибкой.
Второй момент оппозиция считает его искренник русскамирцем,забывая,что он популист и говорит,то,что нравится народу. Думаю нейкое национальное мышление у лукашенко все-таки присутсвует,учитывая как он петляет от углубленной интеграции.
П.с
Давать советы из-за граници как бороться с режимом не этично. Вы в безопастности,а нам может прелитеть. -
29.03.2026Колькі можна несьці гэтую дурноту, што нацыя нарадзілася у 2020 годзе
-
29.03.2026[Рэд. выдалена]
-
29.03.2026[Рэд. выдалена]
-
29.03.2026А што про Дашкевича говорит уважаемый Зянон Пазьняк ?
И какая у него агентурная кличка ? -
29.03.2026Многа буквав троллікі писают, нічога не гаворыць. А вось Дашкевіч ужо выказаўся пра Пазьняка. https://nashaniva.com/388396
-
29.03.2026Калi б загаварылі... А калі б іншапланецяне прыляцелі, то вось тады б зажылі.
Гэтага не будзе пры гэтай уладзе. Няма адкуль узяцца тым людзям, што загавораць. А тых рэдкіх, што нейкім цудам з'явяцца, змусяць з'ехаць.
Разумею, што з эміграцыі ці пасля турэмнага зняволення цяжка гэта прызнаць, але Беларусь на сёння - рускі мір. -
29.03.20261, у Дашкевіча ўся сям'я па-беларуску размаўляе.
-
29.03.2026Гэта як у той хохме пра мышэй і саву:
мышы: сава, што нам зрабіць, каб нас больш не крыўдзілі ў лесе?
сава: станьце вожыкамі.
мышы: як нам гэта зрабіць?
сава: не ведаю, я даю толькі стратэгічныя парады.
Вось і пытанне, як адваротна беларусізаваць насельніцтва Беларусі пасля двух стагоддзяў русіфікацыі не маючы ўлады. Напрыклад, як адключыць трансляцыю расійскіх канатаў ТБ? Ці змяніць школьныя праграмы?
Да таго ж, рэжым можа беларусізавацца. Гэта зберажэ ад расійскай анексіі, напэўна - і толькі. -
29.03.2026Падчас нацысцкай акупацыі яўрэяў не уратавала ні мова, ні танцы у народных строях. Як белмова дапаможа беларусам у час "выбараў" позбегнуць фальсіфікацый, калі "выбары" праводзяць рашысцкія "органы"? А ЦВК і КС таксама "пад акупацыяй" і там кіруюць калабаранты і прышлыя людзі.
што?
далей, прабачце, не чытала