Article comments

Pensioner asked an acquaintance to chop wood for her. It all ended in murder

  • барадзед
    29.09.2026
    пустыя чыстыя талеркі на фота
    беларусы ўжо бухаюць без закусі?
    ці мусары памылі
  • Van der Graaf
    30.09.2026
    барадзед, закусь градус крадзе.
  • Дзед
    30.09.2026
    барадзед, Там якая-небудзь каўбаса магла быць нарэзаная ці сыр. Ці што-небудзь іншае, што слядоў не пакідае на талерках.
  • UFO
    30.09.2026
    Нейкая бабка дзіўная - ведала хто ён, яшчэ й гарэлкі з ім вырашыла папіць...
    Я не кажу, што сама вінная, але глузд нейкі трэба мець.
  • Дзед
    30.09.2026
    UFO, Дык там, відаць, такі персанаж быў, што калі не нальеш, то не будзе і працаваць. Можа за гэта ад пачатку і дамаўляліся. А іншых у вёсках цяперашніх, бывае, і не знойдзеш.

    Сама ж жанчына мы ж не ведаем нават, ці шмат з ім піла. Можа выпіла чарку-другую якую за кампанію. Па агульным выглядзе кухні не падобна, што тут жыла нейкая старая алкагалічка, усё даволі акуратна.
  • UFO
    30.09.2026
    Дзед, "за кампанію" з угалоўнікам? Нават, калі ён і працуе толькі на "вадкім паліве", гэта не нагода піць з ім.
  • Дзед
    30.09.2026
    UFO, Мы ж не ведаем усіх абставін гэтай гісторыі, перадусім таго, якімі былі адносіны гэтых дваіх. Цалкам верагодна, яны добра адзін аднаго ведалі, можа бабка і раней гэтага мужыка наймала і яму налівала. І не яна адна. І ўсё раней добра абыходзілася, а тут штосьці пайшло не так. Ва ўсякім разе ў вясковай рэчаіснасці гэта звычайная сітуацыя - мясцовага алкаша нанялі зрабіць работу, а пасля яму налілі. А наняць кагосьці іншага часта проста няма магчымасці.
  • UFO
    30.09.2026
    Дзед, Гэта я згодны, што такая вясковая рэчаіснасць, але можна гэтага сіняка ў хату завесці і за стол пасадзіць, а можна й за каліткай яму гарэлку аддаць. І што бяспечней? Калі маеш глузд, то такіх нават на парог не пускаеш, бо халера яго ведае, што ён потым прыдумае, калі ў яго "трубы загарацца", а ня будзе чаго.
  • насамрэч, з артыкула нічагуткі не зразумела
    30.09.2026
    цалкам мог быць і такі варыянт: жанчына разгаварылася з незнаёмцам, які фермера шукаў. паскардзілася, што дроў насячы ня можа па стане здароўя. прыхадзень згадзіўся памагчы. каб аддзячыць, тая запрасіла яго дамоў. захмялеўшы, той страціў глузды, як тое часта ў алкашоў здараецца. працверазеўшы з папярэдняга досведу зразумеў, што схавацца ўсё адно ня ўдасца, і сам павініўся.
  • беражыце сябе
    30.09.2026
    А ўсё ад таго, што людзі не фільтруюць базар. Бабка магла б і ведаць, што размаўляючы з крымінальнікамі трэба ну вельмі сачыць за языком, асабліва падчас папойкі. Гэта не абарона забойцы, гэта проста жыццёвыя ісціны. Ну не дзяўчынка ж была, з жыццёвым досьведам.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць